Апісанне праекта

У дадзеным праекце нашай задачай была кропкавая рэканструкцыя будынка офіса кампаніі, якая займаецца вытворчасцю якасных сучасных дзіцячых пляцовак. Пры гэтым мы былі абмежаваныя існуючым будынкам, канструктыў якога нельга было істотна мяняць, і побач з якім праходзяць чыгуначныя шляхі для мясцовых транспартных зносін з вытворчасцю гэтай жа кампаніі.

Таму мы зрабілі акцэнт на нетрывіяльным дызайне фасадаў, які ўнёс разнастайнасць і дынаміку ў рэгулярную разбіўку вокнаў дзякуючы разнафарматнай рэйцы, якая дзесьці выступае, а дзесьці паглыбленая і пад рознымі кутамі выглядае па-рознаму.

З боку чыгуначных шляхоў мы прыбудавалі лявіруючы шкляны аб'ём, які выконвае функцыю перагаворнай. Таксама вакол будынка мы арганізавалі мноства тэрас, на якія могуць выходзіць і працаўнікі офіса, і кліенты кампаніі.

  • WOODEN SQUARE


Спадабаўся праект?

Падзяліцеся спасылкай:

Нашы праекты

Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі:

Напішыце нам

І мы адкажам на любыя пытанні, якія вас цiкавяць.